BE RU EN

«Дэпутат» Кастагораў чакае памілавання

  • 25.06.2015, 19:51

Крымінальная справа экс-«сенатара» і бізнэсоўцы Віталя Кастагорава не закрытая.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, піша БелТА.

«Ён падаў у камісію аб памілаванні, але зварот яшчэ не разгледжаны», - удакладніў ён, адказваючы на пытанне аб тым, ці сапраўды Кастагораў кампенсаваў шкоду і таму справа была закрытая. «Кастагораў, як быў кіраўніком суб'екта гаспадарання, ухіляўся ад выплаты падаткаў», - нагадаў намеснік генпракурора.

Прыкладна год таму ў сувязі з матэрыяламі, што паступілі ў праваахоўныя органы, чалец «савета рэспублікі» Віталь Кастагораў быў пазбаўлены недатыкальнасці.

Аляксей Стук дадаў, што аб памілаванні папрасіў і былы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Яўген Семянкевіч. Пракурор адзначыў, што камісія будзе прасіць Аляксандра Лукашэнку адмовіць гэтаму экс-чыноўніку ў памілаванні. Семянкевіч не сплаціў шкоду, бо ўчыненая не фінансавая, а менавіта рэпутацыйная шкода. «Ён паставіў сям'ю дачкі на ўлік, і яны атрымалі кватэру, атрымалі крэдыт. Шкоды тут матэрыяльнай, напэўна, няма. Гэта падрыў аўтарытэту ўлады», - растлумачыў Аляксей Стук.

Апошнія навіны