ЗША могуць перакінуць у Еўропу тэхніку і войска
- 14.06.2015, 8:21
ЗША разглядаюць магчымасць пашырэння вайсковай прысутнасці на еўрапейскім кантыненце праз агрэсію РФ.
Каб стрымаць магчымую расейскую агрэсію ў Еўропе, Пентагон дапускае адпраўку ў некалькі краін Балтыі і Усходняй Еўропы танкі, баявыя машыны пяхоты ды іншую цяжкую вайсковую тэхніку, а таксама да 5000 салдат. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ва ўрадавых колах піша выданне The New York Times, перадае Liga.net.
"Калі пастанова будзе падтрыманая, упершыню з канца халоднай вайны Злучаныя Штаты будуць дыслакаваць цяжкую вайсковую тэхніку ў новых краінах-сябрах NATO ва Eсходняй Еўропе, якія калісьці былі часткай савецкай сферы ўплыву", - ідзе гаворка ў публікацыі.
Акрамя таго, у артыкуле паказваецца на тое, што гэтая пастанова ЗША і NATO можа стаць адным з самых істотных, прынятых для ўмацавання сіл на еўрапейскім кантыненце. Таксама яна дашле выразны сігнал прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну аб рашучасці хаўруснікаў, што Штаты будуць абараняць сваіх партнёраў па Альянсу, якія размешчаны ў непасрэднай блізкасці да расейскай мяжы, гаворыцца ў публікацыі.
Нагадаем, раней ЗША вырашылі пакінуць свой вайсковы кантынгент у Польшчы і краінах Прыбалтыкі.