BE RU EN

Студэнты пратэстоўцы скандавалі «Рэктара на дыван!»

  • 2.12.2015, 14:26

Удзельнікі акцыі студэнтаў у Менску патрабавалі, каб да іх выйшаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пра гэта яны заявілі ля галоўнага ўваходу ў ВНУ на плошчы Незалежнасці.

Студэнты разаслалі ля ганка дыван. Некаторыя ўдзельнікі акцыі таксама разгарнулі плакаты «Я - частка БДУ, а БРСМ - марыянеткі». Таксама яны пачалі скандаваць «Рэктарат - на дыван».

На дыване некаторыя студэнты пачалі рабіць сэлфі.

ФОТА: «Наша Ніва»
Фота: @svaboda
Фота: @sverdlove
Фота: «Наша Ніва»
Фота: @svaboda
Фота: vk.com/studentsmarch

Нагадаем, рознагалоссі паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ пачаліся пасля таго, як у ВНУ агучылі планы ўвесці аплату за пераздачу залікаў і экзаменаў. Універсітэцкую моладзь абурыла такая перспектыва. Студэнты сабралі супраць новаўвядзення больш за 2500 подпісаў, а ў сацыяльных сетках паўсталі пратэстныя групы. Іх ўдзельнікі паведамілі пра намер заявіць на ВНУ ў пракуратуру, калі аплата за пераздачы будзе ўведзеная.

Апошнія навіны