BE RU EN

У Менску абстралялі аўтапагрузчык з кіроўцам

  • 7.11.2015, 13:07

У чацвер блізу 19.45 на вуліцы Нёманскай быў абстраляны аўтапагрузчык, які працуе на будаўніцтве дзіцячага садка.

- У гэты дзень я працаваў у другую змену, вазіў пясок, - паведаміў карэспандэнту tut.by 28-гадовы кіроўца пагрузчыка Дзмітрый. - Калі праязджаў уздоўж плота, пачуў гучны бах. Ад нечаканасці нават зажмурыўся. Праз імгненне, калі прыйшоў у сябе, выявіў, што ўсе лабавое шкло патрэсканае павуцінкай, а ў верхняй частцы здаровая дзірка. Адтуліна была і ў заднім шкле кабіны.

Выскачыўшы з кабіны, мужчына тут жа паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

- Як мяркуюць, стралок знаходзіўся на верхніх паверхах жылога дома № 39, - распавёў мужчына. - Кулю, якая праляцела навылёт, знайсці не атрымалася. Пакуль невядома, з якой зброі стралялі.

На шчасце, ад стрэлаў ніхто не пацярпеў. Дзеці, якія знаходзіліся метрах у ста ад пагрузчыка, пачуўшы стрэл, у страху разбегліся. Пашанцавала і Дзмітрыю, бо куля прайшла ў некалькіх сантыметрах ад ягонай галавы. На твары засталіся толькі драпіны ад шкляных аскепкаў.

У РУУС Фрунзенскага раёна пацвердзілі, што інцыдэнт меў месца. Ідзе расследаванне здарэння.

Апошнія навіны