Расея ўводзіць супраць Украіны эканамічныя санкцыі
- 30.10.2015, 17:40
З 1 студзеня 2016 Расея робіць больш жорсткім мытны кантроль і ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Украіны.
Пра гэта паведаміў пpeмьep-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзяў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".
"З 1 студзеня 2016 будзе павышаны ўзровень мытна-тарыфнай абароны ў дачыненні да Украіны. Гэта звязана з пастановай нашых суседзяў увесці ў дзеянне пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ", - напісаў ён.
Акрамя таго, з ягоных слоў, на Украіну як краіну, якая далучылася да антырасейскіх санкцый, будзе распаўсюджанае дзеянне эканамічных захадаў у адказ.
Нагадаем, 16 верасня Украіна ўвяла ў дзеянне санкцыі супраць РФ. Санкцыі прадугледжвалі блакаванне актываў, часовыя абмежаванні карыстання маёмасцю, якая належаць ім, прадухіленне вывазу капіталаў за межы Украіны, а таксама візавыя абмежаванні.