BE RU EN

Наведвальнікам Burger King у Японіі прапануюць чорныя бургеры

  • 11.09.2014, 16:29

Японскі Burger King выпусціць два віды чорных бургераў.

Новая страва пачне прадавацца па ўсёй краіне 19 верасня. У склад бургераў увойдзе чорная булачка і плаўлены чорны сыр. Для афарбоўкі некаторых інгрэдыентаў будуць выкарыстаныя чарнілы кальмара і бамбукавы вугаль, піша Lenta.ru.

Бургеры будуць насіць назвы «Жамчужына» і «Алмаз». Некаторыя іх інгрэдыенты, напрыклад, таматы, кольцы цыбулі і лісты салаты, не стануць афарбоўваць у чорны колер.

Генеральны дырэктар сеткі ў Японіі заявіў, што фаст-фуд наважыў выпусціць незвычайныя бургеры, таму што «гэта весела».

Апошнія навіны