Сёння беларусы развітваюцца з Генадзем Бураўкіным
- 31.05.2014, 8:31
Цырымонія развітання з паэтам Генадзем Бураўкіным пачнецца ў 11:30.
Яна пройдзе ў менскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (Няміга, 4/Ракаўская, 4), паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Генадзь Бураўкін будзе пахаваны 31 мая на Усходніх могілках Менска.
Беларускі паэт і грамадскі дзеяч памёр учора раніцай, яму было 77 гадоў.