Чацвёрты аргумент супраць смяротнага пакарання (Відэа)
- 30.05.2014, 17:53
Новы фільм з цыклу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» распавядае пра забойствы палітычных апанентаў і масавыя расстрэлы.
Смяротнае пакаранне, якое існуе ў Беларусі, можа быць выкарыстана не толькі супраць крымінальных злачынцаў, але і ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму. Злачынствы камунізму не былі асуджаныя ў Беларусі, і сучасная ўлада шмат у чым адчувае сябе спадчынніца той улады, якая ажыццяўляла масавыя расстрэлы нязгодных, паведамляе ПЦ «Вясна».
Рэжысёр падкрэслівае «штодзённасць зла» і тое, што смяротнае пакаранне становіцца звыклым падчас масавых рэпрэсій. У фільме выкарыстаныя матэрыялы з кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца «Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008», а таксама фатаграфіі даследчыка Юрыя Копціка.
Фільм зняты ў рамках кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Рэжысёр Віктар Траццякоў, сцэнар Паліны Сцепаненка.