BE RU EN

«Асцярожна, расейская прапаганда»

  • 12.03.2014, 20:20

У Салігорску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю супраць хлусні расейскіх СМІ пра падзеі ва Украіне.

Як стала вядома charter97.org, у людных месцах горада былі расклееныя плакаты з заклікам не давяраць расейскім тэлеканалам, а шукаць інфармацыю аб навінах з Украіны на незалежных беларускіх ды ўкраінскіх сайтах і тэлеканалах.

«На расейскіх тэлеканалах вядзецца беспрэцэдэнтная кампанія хлусні і нянавісці ў дачыненні да Украіны, якую падхапілі і беларускія прапагандысты. Украінскіх грамадзян, якія дамагліся скідання карумпаванага рэжыму Януковіча, абвінавачваюць у экстрэмізме і называюць «тэрарыстамі» і «фашыстамі». У нашай краіне, дзе фактычна знішчаныя незалежныя СМІ, супрацьстаяць афіцыйнай прапагандзе цяжка, але мяркуючы з шматразовага росту колькасці наведвальнікаў папулярных апазіцыйных сайтаў, беларусы шукаюць аб'ектыўную інфармацыю пра падзеі ва Украіне», - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Апошнія навіны