Максім Вітарган пра Расею: На ўсе грудзі гэты смурод удыхаць
- 4.10.2014, 19:52
Вядомы актор выказаўся аб унясенні латвійскага рэжысёра ў "чорны спіс" РФ.
Днямі стала вядома, што Расея ўнесла латвійскага рэжысёра Алвіса Гэрманіса ў "чорны спіс". Максім Вітарган разглядае такі ўчынак расейскай улады не больш, чым помстай Латвіі на забарону ўезду на Новую хвалю для расейскіх спевакоў Валерыі, Алега Газманава і Іосіфа Кабзона, піша bigmir.net.
"Я заўсёды разглядаў забароны артыстаў, канцэртаў і г.д. поўным ідыятызмам. У тым ліку і забарону Газманаву і Валерыі (з Кабзонам складаней - ён дэпутат, адказная асоба, галасаваў і ратыфікаваў) на ўезд у Латвію.
Але, цяпер можна быць спакойнымі - Расея, калі не перамагла, то адпомсціла сапраўды! Эх, а задыхалі як свабодна! На ўсе грудзі гэты смурод удыхаць, эх!"- заявіў ён.