BE RU EN

BelToll абяцае вярнуць дэпазіты бліжэйшымі днямі

  • 24.08.2013, 20:08

Сістэма BelToll навучылася вяртаць дэпазіты за выдадзеныя бартавыя прылады і рэшткі сродкаў на рахунках на банкавыя аплатныя карткі карыстальнікаў.

Паводле стану на 23 жніўня 2013 года праблема развязаная. BelToll гарантуе, што ўсе карыстальнікі, у якіх былі праблемы пры вяртанні грашовых сродкаў на банкавую аплатную картку, атрымаюць гэтыя сродкі бліжэйшымі некалькімі днямі, паведамляе прэс-служба аператара сістэмы, піша electroname.com.

Аператар прыносіць выбачэнні за прычыненыя невыгоды і дзякуе за разуменне.

Раней паведамлялася, што падчас арганізацыі тэхнічнага развязання вяртання сродкаў на банкавую аплатную картку ўзніклі затрымкі ў тэрмінах. Карыстальнікі сістэмы не маглі вярнуць свае грошы.

BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 жніўня 2013 года. Сістэма грунтуецца на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Гэтая тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без спынення транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.

Апошнія навіны