BE RU EN

Beltoll не можа вярнуць грошы кіроўцам

  • 17.08.2013, 12:59

Сістэма аплаты за праезд па аўтадарогах Беларусі не дазваляе вярнуць рэшту сродкаў на рахунках і заклад за бартавую прыладу, якая каштуе блізу 20 еўра.

Як распавялі, у нацыянальнай электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарогах Беларусі BelToll некаторы час таму з'явіліся цяжкасці з вяртаннем сродкаў на банкаўскія карты, піша БелТА.

«Аператар сістэмы BelToll ужо робіць ўсе неабходныя захады па выпраўленні гэтай праблемы, - паведамілі ў кампаніі. - Арганізацыя прыносіць свае прабачэнні ўсім карыстальнікам, у якіх узніклі праблемы пры вяртанні сродкаў на банкаўскую аплатную картку».

Таксама спецыялісты распавялі, што павінны рабіць тыя, хто мяркуе, што грошы былі знятыя незаконна. У падобных выпадках неабходна накіраваць прэтэнзію па пошце з паведамленнем на адрас Транспартнай інспекцыі Мінтранскама. Праўда, будзе вельмі па-беларуску, калі і яна прынясе прабачэнні, спаслаўшыся на якую-небудзь непаладку.

Апошнія навіны