BE RU EN

Георгій Кандрацьеў: Паспрабуем сёння парадаваць заўзятараў

  • 14.08.2013, 10:35

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў запэўніў, што ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі каманда згуляе ў атакуючы футбол.

«Настройваем футбалістаў на атаку, паспрабуем з Чарнагорыяй згуляць у атакуючы футбол, каб парадаваць заўзятараў. Пакуль мяне ўсё задавальняе, хлопцы працуюуць добра.

Не так шмат гульняў для зборнай, таму прахадных гульняў не бывае. З кожным супернікам трэба гуляць і перамагаць, тады і псіхалогія пераможцы выпрацоўваецца, і заўзятары паварочваюцца да нас тварам. Ва ўсіх аспектах гэтая гульня для нас вельмі важная.

Чарнагорцы гуляюць у вельмі добрых клубах, Йовеціч і Вучыніч - гэта зоркі сусветнага футбола. Нам тым больш будзе цікава, рады, што гэтыя футбалісты прыехалі», - сказаў Георгій Кандрацьеў у эфіры праграмы «День спорта» на тэлеканале «Беларусь-1».

Зборная Чарнагорыі сёння сустракаецца са зборнай Беларусі. Матч пройдзе ў Жодзіна, пачатак - у 18.30.

Апошнія навіны