Агульная замежная запазычанасць Беларусі вырасла да $34 мільярдаў
- 15.06.2013, 15:36
Абслугоўванне агульнай замежнай запазычанасці ў студзені-сакавіку 2013 абышлося Беларусі ў 1 млрд 635 млн даляраў.
Гэта склала 11,5% ВУП або 14,9% экспарту тавараў і паслуг, паведамляе БелаПАН.
Выплаты асноўнай запазычанасці склалі 1 млрд 301,2 млн даляраў, плацяжы адсоткаў - 333,8 млн даляраў.
У кастрычніку мінулага года яна складала 32,5 мільярда даляраў.
На абслугоўванне замежнай дзяржаўнай запазычанасці выдаткавана 491,8 млн даляраў. З гэтай сумы 334,9 млн даляраў пайшло на сплату асноўнай запазычанасці 156,9 мл. - на выплаты адсоткаў.
Агулам, паводле звестак Нацбанка, агульная замежная запазычанасць краіны вырасла на 0,8% з пачатку года - з 34 млрд 183,7 млн даляраў на 1 студзеня да 34 млрд 466 млн даляраў на 1 красавіка. Да ВУП гэтая сума запазычанасці склала 53,4%.
Пры гэтым замежная запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання на 1 красавіка 2013 года склала12 млрд 717 млн даляраў (19,7% да ВУП), павялічыўшыся на 1,2% за першы квартал. Запазычанасць органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, наадварот, знізілася з 438,9 млн даляраў з пачатку года да 227,2 млн даляраў, або на 48,2%.
Замежная запазычанасць беларускіх банкаў у першым квартале 2013 года вырасла на 176,5 млн даляраў, ці на 2,8%, да 6 млрд 383,4 млн на пачатак красавіка.
Агульная замежная запазычанасць іншых сектараў з пачатку года павялічылася на 0,5% і склала 13 млрд 903,8 млн даляраў на 1 красавіка 2013 года.
У разліку на душу насельніцтва агульная замежная запазычанасць вырасла на 30,6 даляраў з пачатку года і склала 3.643 даляры.
Агульная замежная запазычанасць Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных і неабумоўленых абавязанняў, што патрабуюць выплаты асноўнай запазычанасці/або адсоткаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязанні рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Агульная замежная запазычанасць уключае ў сябе запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў ды іншых сектараў эканомікі.