BE RU EN

Міліцыянтаў прымусяць вучыць англійскую

  • 29.05.2013, 11:33

Падчас правядзення ЧС па хакеі кожнаму міліцыянту выдадуць размоўнік.

Сталічныя міліцыянты ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі з ліпеня пачнуць вывучаць англійскую мову ў Менскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі.

Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» распавёў намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Іоскін.

Калі навучанне ўсё ж не прынясе поспехаў, плануецца, што ў кожнага міліцыянта падчас правядзення чэмпіянату пры сабе будзе невялікі размоўнік з ключавымі фразамі на англійскай і нямецкай мовах.

Пакуль жа па дапамогу ў міліцыю замежнікі звяртаюцца рэдка, але кожную змену на лініі «102» абавязкова дзяжурыць супрацоўнік, які валодае замежнай мовай.

Апошнія навіны