BE RU EN

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты судзяцца з Мінюстам

  • 9.04.2013, 10:44

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка будзе абскарджаная адмова Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі ГА «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты».

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання паведаміў, што ў якасці падстаў для адмовы ў рэгістрацыі МХД Мінюст назваў тры галоўныя прычыны: як сцвярджае Мінюст, заснавальнікі ў дакументах паказалі нібыта несапраўдныя звесткі аб сваіх месцах працы, а значыць, яны, маўляў, не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе . У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, трапіла і намеснік старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаром сходу, піша ПЦ «Вясна».

Другая прычына для адмовы - дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамову з арандатарам памяшкання.

Нарэшце, як палічылі ў Мінюсце, стваральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе: у прыватнасці, параграфа 33 і 63 аб напісанні вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Судовае пасяджэнне пачалося ў 10 гадзін раніцы.

Апошнія навіны