Зух з Беларусі працягнуў маскоўскага інспектара ДПС за сваім самаходам
- 28.04.2013, 19:07
Кіроўца заціснуў руку аўтаінспектара дзвярыма аўтамабіля і працягнуў яго некалькі метраў.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ГУ МУС Расеі ў Маскве.
- Інцыдэнт адбыўся ў 7 гадзін 5 хвілін на скрыжаванні Валакаламскага шашы і Валакаламскага праезду, - патлумачыла афіцыйная прадстаўнічка УГІБДД расейскай сталіцы Алеся Грачова. - Супрацоўнік асобнага батальёна АДІБДР УУС па ПЗАА спыніў аўтамабіль SAAB, за стырном якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі для праверкі дакументаў. Падчас перадачы дакументаў кіроўца легкавіка шклопад'ёмнікам заблакаваў руку паліцэйскага і пачаў рух, у выніку чаго інспектар упаў і атрымаў траўмы, піша «Вечерняя Москва».
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца ўчыніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да паліцэйскага наўмысна. Інспектар шпіталізаваны ў медустанову з ўдарамі.
Праехаўшы некалькі метраў, кіроўца спыніўся.
Фота: «Вечерняя Москва», Антон Герда