Хто «працуе» на мітынгах за Януковіча? (Відэа)
- 9.12.2013, 17:04
Мітынгоўцы ў падтрымку палітыкі ўкраінскіх уладаў распавялі, чаму бяруць удзел у акцыі.
Мерапрыемства праходзіла ў Марыінскім парку Кіева 7 снежня. Нягледзячы на тое, што ахова не прапускала некаторых журналістаў, у карэспандэнтаў тэлеканала «Дождь» атрымалася пракрасціся на акцыю. Іх увагу прыцягнулі маладыя людзі ў спартыўных касцюмах, якія прысутнічалі на мітынгу. Журналісты распыталі іх аб тым, што яны робяць на акцыі, як ставяцца да Еўрапейскага Звяза і таго, што адбываецца ва Украіне. Адказы большасці апытаных прывялі ў шок.
Акцыі Партыі рэгіёнаў у падтрымку палітыкі ўладаў Украіны арганізаваныя ў адказ на Еўрамайдан - мітынг прыхільнікаў еўраінтэграцыі, які ўжо тры тыдні праходзіць у цэнтры Кіева. Учора ў акцыі апазіцыі ўзялі ўдзел звыш мільёна чалавек.