З-за прарыву трубы ў Менску кіроўца трапіў у водны «палон» (Відэа)
- 11.12.2013, 12:27
У Менску ратавальнікі аказалі дапамогу кіроўцу, які патрапіў у водны «палон».
Раніцай 11 снежня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад ўладальніка аўтамабіля паступіла паведамленне аб тым, што рухаючыся на асабістым аўтамабілі «Сітраен С-5» па закрытай для руху развязцы пр. Дзяржынскага - вул. Алібегава праваліўся пад грунт, у выніку чаго адбылося затапленне аўтамабіля, паведамляе прэс-служба МНС.
У ходзе разбору ўстаноўлена, што з-за парыву трубаправода халоднага водазабеспячэння на вуліцы Н.Орды (насупраць), па сістэмах каналізацыі адбыўся працёк халоднай вады на скрыжаванні пр. Газеты «Правда». Вада ў выніку сабралася на закрытай для руху развязцы пр. Дзяржынскага - вул. Алібегава.
Рухаючыся на асабістым аўтамабілі, кіроўца заехаў у назапашаную ваду ў выніку аўтамабіль перастаў працаваць (узровень назапашанай вады ў аўтамабілі быў каля 1 метра). Падраздзяленні МНС дапамаглі кіроўцу выбрацца і пры дапамозе выратавальных вяровак адбуксіравалі аўтамабіль у бяспечнае месца.