BE RU EN

Студэнты Львова абвясцілі акцыю непадпарадкавання (Відэа)

  • 22.11.2013, 11:26

Студэнты Львова абвясцілі аб стварэнні каардынацыйнага савета «Львоўскі Еўрамайдан» і аб пачатку акцыі грамадзянскага непадпарадкавання.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, такое рашэнне яны прынялі 21 лістапада на акцыі пратэсту супраць адмовы ўлады падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам. Акрамя гэтага, актывісты заклікаюць прыйсці сёння ў 19.00 да помніка Тарасу Шаўчэнку на акцыю пратэсту, піша сайт glavnoe.ua.

«Хто мае магчымасць, просім узяць цёплыя рэчы, карэматы, прадукты. Улада баіцца сваіх грамадзян! Сёння патрэбная максімальная мабілізацыя - чым больш людзей прыйдзе, тым больш шанцаў, што нашу пазіцыю пачуюць», - адзначаецца ў паведамленні актывістаў.

21 лістапада больш за 100 студэнтаў львоўскіх ВНУ сабраліся на плошчы каля помніка Шаўчэнку ў цэнтры Львова, пратэстуючы супраць рашэння ўрада прыпыніць падрыхтоўку да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕЗ.

Як паведамляў УНІАН, Кабінет міністраў Украіны 21 лістапада прыняў рашэнне прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай, Еўразвязам, Еўрапейскай садружнасцю па атамнай энергіі і іх дзяржавамі-удзельніцамі. Пагадненне папярэдне планавалася падпісаць на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» 28-29 лістапада.

Апошнія навіны