BE RU EN

Затрыманы Павел Вінаградаў

  • 7.09.2012, 9:27

Сёння раніцай супрацоўнікі міліцыі забралі актывіста «Гавары праўду!» з яго кватэры.

Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў Аляксандр Арцыбашаў.

«Паўла Вінаградава толькі што забралі з хаты. Сказалі што ненадоўга. У 6.40 да мяне ў кватэру таксама званіў нехта. Не адкрыў», - напісаў ён.

Зараз Павел Вінаградаў знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна. Хутчэй за ўсё, яго чакае суд.

Апошнія навіны