BE RU EN

За распаўсюджванне газеты «Хартыя'97» - 5 сутак

  • 6.09.2012, 11:14

Каля станцыі метро «Купалаўская» у Менску 5 верасня быў затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксей Цёплы.

Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу. У актывіста знайшлі некалькі экземпляраў друкаванай газеты «Хартыя-97», піша ПЦ «Вясна».

Аляксея Цёплага пасадзілі ў аўтобус і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

Сёння стала вядома, што актывіста «Еўрапейскай Беларусі» абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП РБ) і асудзілі на 5 сутак арышту. Суддзя Цэнтральнага суда - Ясіновіч.

Апошнія навіны