BE RU EN

Галасуй, не галасуй... (Фота)

  • 17.09.2012, 15:32

Актывісты «Zмены» заклікалі не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.

Арганізацыя правяла пікет на станцыі метро Пушкінская каля ўніверсама «Фрунзенскі». Там быў усталяваны ўнітаз з надпісам «датэрміновае галасаванне», бюлетэнямі ўнутры і расцяжкай з красамоўным тэкстам «галасуй, не галасуй...», піша zapraudu.info.

Мінакам актыўна прапаноўвалася прагаласаваць датэрмінова ў сябе дома прама ва ўнітаз.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыйшлі праз некаторы час пасля пачатку акцыі, здымалі яе на відэакамеру.

Апошнія навіны