BE RU EN

Суды па спісе «невыязных» пераносяць з-за няяўкі міліцыянтаў

  • 17.07.2012, 16:09

Слуханні па справе «Лябедзька супраць МУС і Мінюста» перанесены на 23 ліпеня.

Суддзя Семак патлумачыла гэта рашэнне тым, што супрацоўнікі МУС не могуць прыняць удзел у сённяшнім пасяджэнні, паведамляе прэс-служба АГП.

«У Беларусі на 1000 чалавек прыходзіцца аж 14 міліцыянтаў. Мы тут наперадзе Еўропы ўсёй. Прычым апярэджваем у разы. І з такой колькасцю людзей у пагонах, ужо другі дзень запар не знайшлося, каго накіраваць на судовае пасяджэнне.

Па-мойму, прычына ў іншым - няма рашэння, што рабіць са скандальным спісам палітневыязных. Вось як толькі Чырвоны дом яго народзіць, адразу запрацуе міліцэйска-судовы канвеер. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо 23 ліпеня», - пракаментаваў сітуацыю Лябедзька.

На думку палітыка, «улада сваёй адкормленай задніцай села ў лужыну з гэтым спісам. Але выгляду не паказвае. Ёй не ўпершыню дэфіляваць з падмочанай рэпутацыяй».

Апошнія навіны