BE RU EN

На беларуска-ўкраінскай мяжы зноў заторы

  • 16.07.2012, 17:32

Чарга з сотні легкавікоў выбудавалася ў пункце пропуску «Новая Гута».

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі рэкамендуе кіроўцам скарыстацца для выезду ва Украіну пунктамі пропуску - «Весялоўка» і «Камарын» у сувязі з узніклай чаргой легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта.

Паводле даных на 14.00 16 ліпеня ў чарзе на выезд з Беларусі ў «Новай Гуце» знаходзіліся каля 140 легкавых аўтамабіляў.

Апошнія навіны