BE RU EN

У Менску збілі праціўнікаў будаўніцтва АЭС

  • 27.05.2012, 22:13

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Менску 21 моладзевага актывіста.

Каля стадыёна «Трактар» сёння міліцыя затрымала моладзь, якая сустракалася з доктарам тэхнічных навук, спецыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным.

Дваццаць адзін чалавек патрапіў у Маскоўскае РУУС. Да некаторых ўжывалі фізічны гвалт, пагражалі скласці пратаколы і пасадзіць на «суткі», піша ПЦ «Вясна».

Стала вядома, што ўсіх пасля працэдуры дактыласкапіі адпусцілі.

Апошнія навіны