Праваабаронца Андрэй Бандарэнка судзіцца з БТ
- 25.05.2012, 13:06
7 чэрвеня пройдзе судовае паседжанне па пазове кіраўніка Інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі да БТ.
Пачатак разгляду - у 9:10 раніцы ў судзе Першамайскага раёна Менска, піша ПЦ «Вясна».
Андрэй Бандарэнка падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, у якім патрабуе спагнаць з адказчыка маральную шкоду, нанесеную сюжэтам, паказаным у праграме «У цэнтры ўвагі» на тэлеканале «Беларусь-1» 11 снежня 2011 года.