BE RU EN

Юрый Істомін: Падаткавікі дзейнічаюць па ўказцы КДБ

  • 23.05.2012, 14:41

Выклікаючы ў падатковую тых, хто мог ахвяраваць грошы на адваката Лябедзьку, улады ўзмацняюць ціск на прыхільнікаў апазіцыі.

Выклікі ў падатковую - нішто іншае, як спроба ціску на людзей, якія здольныя аказаць рэальную дапамогу апазіцыі, лічыць старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.

Учора па позве ён павінен быў з'явіцца ў падатковую інспекцыю. Адказваць прыйшлося на загадзя падрыхтаваныя пытанні, якія інспектарка Краўцэвіч зачытала з паперы. Яе цікавілі ахвяраванні, якія былі зробленыя на адваката Анатоля Лябедзькі ў той час, калі палітык сядзеў у СІЗА КДБ, адносіны з сям'ёй Лябедзька, а таксама тое, якія прыбыткі мае сам Юрый Істомін і ці здольны ён рабіць ахвяраванні.

«Мяркуючы па спісе тых, хто ахвяраваў сродкі, я думаю, гэтым усё не скончыцца, - паведаміў ucpb.org Юрый Істомін. - Падобна да таго, што гэта загад зверху, магчыма, кіраўніцтва КДБ. Такім чынам ідзе ціск на людзей, якія могуць ахвяраваць сродкі для апазіцыі, каб больш не было падобных мер па падтрымцы дзейнасці партыі і асобных людзей, якія працуюць у партыі. Але нас не запалохаеш, і мы будзем працаваць далей».

Апошнія навіны