BE RU EN

Падаткавікі помсцяць за дапамогу Лябедзьку

  • 21.05.2012, 14:53

Падатковыя інспекцыі ўшчыльную заняліся людзьмі, якія ў канцы 2010 - пачатку 2011 гадоў дапамагалі грашыма за паслугі адвакатаў Анатолю Лябедзьку.

Лідар АГП два месяцы правёў у СІЗА КДБ па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, піша «Беларускі Партызан».

«Падатковая інспекцыя пачала правяраць людзей, якія дапамагалі сабраць грошы на аплату паслуг майму адвакату, калі я сядзеў у СІЗА КДБ. Заняліся Багданкевічам, Марголіным, тэлефанавалі людзі з Вілейкі, Гродна - усяго каля дзясятка чалавек. Па міжнародных мерках гэтая дапамога апынулася невялікай - каля 4 мільёнаў рублёў, але людзей цягаюць ў падатковую», - распавёў Лябедзька.

Апошнія навіны