BE RU EN

Анатоль Лябедзька пагражае КДБ пікетаваннем

  • 15.05.2012, 12:14

Палітыку да гэтага часу не вярнулі канфіскаваныя больш за год таму грошы і рэчы.

Адмова суда Цэнтральнага раёна Менска ў разглядзе пазову палітыка супраць КДБ змушае лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі шукаць іншыя шляхі для адстойвання сваіх правоў, паведамляе «Еўрарадыё».

«Учора я атрымаў адказ, што суд адмаўляе мне ў разглядзе гэтай справы ў судовым парадку. На той падставе, што я быццам бы не магу па гэтай справе звяртацца ў суд. Буду раіцца яшчэ дадаткова з адвакатамі - паглядзім, што рабіць. Мабыць, прыйдзецца ісці на больш радыкальныя меры і падаваць заяўку на пікетаванне КДБ», сказаў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, падчас ператрусу пасля 19 снежня 2010 года ў лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі былі канфіскаваныя кампутары, інфармацыйная літаратура, дакументы і 10 тысяч даляраў. Кампутары палітыку пасля вызвалення з СІЗА КДБ вярнулі, а вось грошы і сшыткі з напісанымі падчас зняволення вершамі некуды зніклі. Звароты ў КДБ, пракуратуру і Следчы камітэт выніку не далі. Хоць у Лябедзькі ёсць пастанова суда, згодна з якой яму павінныя вярнуць усе канфіскаваныя рэчы.

Апошнія навіны