BE RU EN

Лябедзька судзіцца з МУС і Мінюстам

  • 26.03.2012, 15:04

Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска з судовым пазовам да МУС і Міністэрства юстыцыі.

Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні ягонага канстытуцыйнага права на свабоду руху, паведамляе прэс-служба АГП.

«Наколькі я ведаю, пакуль што дзеянне Канстытуцыі ў Беларусі не прыпыненае, - адзначыў Анатоль Лябедзька. - А з гэтага вынікае, што напісанае там, павіннае выконвацца на практыцы. І за свае правы трэба змагацца, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці, нават гэты недарэчны суд».

Апошнія навіны