BE RU EN

Візіт прэм'ера Украіны ў Беларусь пераносіцца

  • 20.03.2012, 16:41

Запланаваны на 22-23 сакавіка візіт у Беларусь прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава пераносіцца.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-аташэ амбасады Украіны Аляксей Емяльяненка.

«Падрабязнасцяў пакуль няма. Візіт пераносіцца на невялікі тэрмін», - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што Азараў плануе наведаць Беларусь 22-23 сакавіка. Чакалася, што падчас візіту Азараў сустрэнецца ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам і сваім беларускім калегам, прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

Апошнія навіны