BE RU EN

Польскіх дэпутатаў не пусцілі ў Беларусь

  • 21.02.2012, 20:22

Памежнікі без тлумачэнняў паставілі ім штампы з забаронай на ўезд.

Групу дэпутатаў польскага Сейма, сябраў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусцілі ў Беларусь - паведаміў старшыня парламенцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі. Польскія дэпутаты мелі намер прыехаць у Гродна для сустрэчы з кіраўніцтвам Саюза палякаў Беларусі, перадае «Польскае радыё».

Парламентарыяў не пусцілі ў Беларусь, нягледзячы на тое, што яны мелі дыпламатычныя пашпарты.

«Памежнікі паставілі нам штампы з забаронай на ўезд. Ніякіх тлумачэнняў нам не далі», - паведаміў дэпутат Адам Ліпіньскі.

Апошнія навіны