BE RU EN

Грашовы станок зноў зарабіў

  • 13.01.2012, 12:43

За апошні месяц 2011 рублёвая маса павялічылася на 13%.

Пасля некалькіх месяцаў зацішша беларускія ўлады зноў уключылі грашовы станок, піша «Наша Ніва».

Па стане на 1 студзеня 2012 года рублёвая маса (наяўныя рублі + рублёвыя дэпазіты + каштоўныя паперы) складае 43,355 трыльёна. За месяц ейны рост склаў 13,2%.

Колькасць наяўных рублёў у абарачэнні таксама павялічылася. Рост склаў 3%, прычым апошнія месяцы аб'ём наяўных істотна зніжаўся.

Аб'ём валютных дэпазітаў і каштоўных папер у валюце складае 67,84 трыльёна рублёў у эквіваленце. Гэта значыць, што колькасць валюты перавышае колькасць рублёў на цэлых 56%.

Рост рублёвай масы прывядзе да абясцэньвання нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны