BE RU EN

Маёр ДФР за хабар абышоўся «хіміяй»

  • 7.09.2011, 17:29

Старэйшы інспектар па асабліва важных справах, маёр ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці асуджаны за хабар.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Загадзя ведаючы, што не зможа вырашыць спрэчнае пытанне аб праве ўласнасці на аб'екты нерухомасці, размешчаныя ў Гродзенскай вобласці, супрацоўнік КДК увёў у зман аднаго з жыхароў Менска, якому паабяцаў вырашыць ягоную праблему за ганарар. За ўяўныя паслугі маёр фінансавай міліцыі атрымаў $3 тыс.

Механізм супрацьпраўнай дзейнасці выкрыты супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці і прадстаўлены суду.

Суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў былога маёра УДФР КДК вінаватым у падбухторванні да дачы хабару, у завалоданні маёмасцю шляхам падману. Пры вынясенні прысуду суд улічыў станоўчыя характарыстыкі абвінавачванага з месца працы і наяўнасць на ўтрыманні малых дзяцей. З улікам гэтых акалічнасцяў было прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 3 гады.

Апошнія навіны