BE RU EN

У Салігорску затрымалі Генадзя Фядыніча

  • 22.09.2011, 15:18

Старшыня прафсаюза РЭП і адзін з арганізатараў «Народнага сходу» быў затрыманы наўпрост у аддзяленні міліцыі, куды прыехаў забраць канфіскаваныя ўлёткі.

Некалькі тыдняў таму Генадзь Фядыніч быў затрыманы ў Салігорску, у яго былі канфіскаваныя ўлёткі да «Народнага сходу». Сёння палітык паехаў у мясцовае РАУС, каб даведацца пра лёс інфармацыйных матэрыялаў.

Аднак, як стала вядома сайту charter97.org, прафсаюзнага лідэра затрымалі і адвезлі ў суд. Там апазіцыянера аштрафавалі на 20 базавых велічынь. Па якім артыкуле пакуль невядома. Па улёткамі было прынятае рашэнне - канфіскаваць.

Апошнія навіны