BE RU EN

У Івацэвічах таемна палілі выбарчыя бюлетэні

  • 26.08.2011, 10:25

Бюлетэні палілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

Як паведамілі «Радыё Рацыя» супрацоўнікі «Водаканала» Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у катле іхняга ведамства два супрацоўнікі КДБ спалілі бюлетэні мінулых выбараў.

Па словах працоўных, ім патэлефанаваў на змену галоўны інжынер ЖКГ і загадаў запаліць кацёл, што іх вельмі здзівіла. У хуткім часе пад'ехала заднім ходам да дзвярэй кацельні «Газель» і з яе сталі выгружаць пакеты памерам А-4 у абгорткавай паперы. Пасля з памяшкання працаўнікоў выгналі:

- Там атрымаўся інцыдэнт з нашым электрыкам, ён схапіў паперку ​​гэтую, пакунак быў падраны, і да яго кінуўся спартовага целаскладу чалавек, у строі і пры гальштуку, і забраў. На паперцы было напісана «бюлетэнь». Было ўсё запакавана ў абгорткавую паперу, абкручана вяроўкай і заліта сургучовой пячаткай.

Як сказалі супрацоўнікі, палілі бюлетэні з 13 да 15 гадзін. У 20 гадзін кацёл быў яшчэ гарачы і ў ім было шмат попелу спаленай паперы.

Кацёл «Водаканала» - гэта, па словах сведкаў, было ўжо трэцяе месца, дзе спальвалі пакеты з бюлетэнямі.

Апошнія навіны