BE RU EN

«Белая Русь» становіцца партыяй вертыкальшчыкаў

  • 26.08.2011, 2:42

РГА «Белая Русь» абвяшчае аб пераўтварэнні арганізацыі ў палітычную партыю.

Ініцыятыву Шклоўскай раённай арганізацыі аб пераўтварэнні гэтага грамадскага руху ў партыю народнага адзінства «Белая Русь» адобрылі на пашыраным пасяджэнні савета Магілёўскай абласной арганізацыі, паведамляе «Народная газета».

«Ідэю» пераўтварэння арганізацыі вертыкальшчыкаў, чыноўнікаў і так званых «застабілаў» у партыю нядаўна агучыў кіраўнік «палаткі» Анатоль Рубінаў падчас ягонай паездкі па Магілёўшчыне.

Нагадаем, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» было створанае 17 лістапада 2007 г. і за некалькі гадоў у афіцыёзную структуру загналі сілай больш за 120 тысяч чалавек.

Відавочна, кішэнная партыя будзе выкарыстаная ўладамі для стварэння імітацыі дэмакратычных выбараў у так званую Палату прадстаўнікоў, створаную пасля разгону Вярхоўнага савета 13-га склікання ў 1996 годзе і легітымнасць якой цывілізаваны свет не прызнае.

Апошнія навіны