BE RU EN

У Гомелі створаны аргкамітэт па правядзенні Народнага сходу

  • 23.08.2011, 9:49

22 жніўня на сумесным пасяджэнні гомельскіх кааліцый АДС і «Наша альтэрнатыва» створаны гарадскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Народнага сходу.

Гарадскі аргкамітэт ўзначаліў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, піша БелаПАН.

Народны сход плануецца правесці 8 кастрычніка. Пакуль актывісты кааліцый праводзяць у горадзе інфармацыйную кампанію і выбарачны збор подпісаў грамадзянаў, якія падтрымліваюць ідэю правядзення падобнага мерапрыемства.

Апошнія навіны