BE RU EN

Пункт пропуску «Каменны Лог» закрываюць на рамонт

  • 11.08.2011, 14:01

На беларуска-літоўскай мяжы будзе закрыты адзін з пунктаў пропуску - «Мядзінінкай» («Каменны Лог») - у сувязі з рэканструкцыяй.

Пра гэта БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

ДМК звяртае ўвагу суб'ектаў гаспадарання і грамадзянаў: у аўтадарожным пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу Літвы «Мядзінінкай» («Каменны Лог») праводзяцца планавыя работы па рэканструкцыі і аднаўленні тэрыторыі пункта пропуску. Да 15 жніўня 2011 года ў гэтым пункце пропуску праводзіцца замена дарожнага пакрыцця, таму часова колькасць палос для руху абмежаваная.

А ў перыяд з 7.00 гадзін 16 жніўня да 7.00 гадзін 23 жніўня там будуць праводзіцца завяршальныя працы па кладцы аўтадарожнага пакрыцця і яго маркіроўкі. На час правядзення гэтых работ пункт пропуску будзе закрыты.

У сувязі з гэтым Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі рэкамендуе да 23 жніўня пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы карыстацца пунктамі пропуску «Катлоўка» («Лаворышкес») і «Беняконі» («Шальчынінкай»).

Апошнія навіны