BE RU EN

Міліцыя пачне лавіць «банкіраў-валютчыкаў»

  • 10.08.2011, 15:33

Супрацоўнікі міліцыі актывізуюць намаганні па прадухіленні незаконных валютных аперацый супрацоўнікамі банкаў і прафесійнымі «валютчыкамі».

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва ўпраўленні інфармацыі і эканамічных сувязяў МУС Беларусі.

«Будуць выпрацаваныя асноўныя напрамкі па ажыццяўленні аператыўна-пошукавых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца непасрэдна супрацоўнікамі банкаў, а таксама фізічнымі асобамі, правядзенне незаконных валютных аперацый якіх з'яўляецца асноўнай крыніцай прыбытку», - адзначылі ў УІГС МУС.

«Ажыятаж, які распаўсюджваецца ў сродках масавай інфармацыі, павялічыў попыт насельніцтва на набыццё наяўнай замежнай валюты, а часовы дэфіцыт справакаваў актывізацыю супрацьпраўнай дзейнасці з боку асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі», - заявілі ў праваахоўным ведамстве. У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу на актывізацыю незаконных угодаў з замежнай валютай на транспарце. Так, за 4 месяцы бягучага года супрацоўнікамі УУС на транспарце складзена 92 адміністрацыйных пратакола па ст.11.1 i 11.2 КаАП Рэспублікі Беларусь (у 2010 годзе - 12), у тым ліку на 4 правапарушальнікаў, якія мелі пры сабе буйныя сумы наяўных грашовых знакаў. У траіх канфіскавана больш за 3000 даляраў ЗША. Разам з тым, у выніку затрыманняў «валютчыкаў», канфіскавана больш за 184 мільёны рублёў», - удакладнілі ў ведамстве.

Апошнія навіны