Балгарскі журналіст будзе дэпартаваны з Беларусі
- 5.07.2011, 10:18
Балгарскага журналіста і паэта Дзімітра Кенарава 4 ліпеня вызвалілі з ізалятара часова ўтрымання ў Мазыры, дзе ён прабыў пяць дзён.
Як паведамілі БелаПАН у Мазырскім РАУС, балгарына накіравалі ў Менск. Супрацоўнікі РАУС павезлі Кенарава ў беларускую сталіцу, адкуль ён будзе дэпартаваны.
Па неафіцыйнай інфармацыі, 29 чэрвеня Кенарава затрымалі на Мазырскім аўтарамонтным заводзе. Балгарын па папярэдняй дамоўленасці прыйшоў браць інтэрв'ю ў дырэктара прадпрыемства. Падставай для затрымання стала адсутнасць у балгарскага журналіста дакументаў.
Як перадае Сафійскае інфармагенцтва novinite.com, 2 ліпеня сябры і сваякі Кенарава сабраліся ля балгарскага Міністэрства замежных справаў на знак пратэсту супраць бяздзейнасці дыпламатаў ў пытанні вызвалення суайчынніка.
У сваю чаргу МЗС Балгарыі выступіў з заявай, у якой адзначаецца, што балгарскі бок дзейнічала неадкладна, але беларускія праваахоўныя органы перашкодзілі таму, каб часовы пашпарт быў дастаўлены Кенараву своечасова.