На ЧC-2014 Беларусь згуляе з Іспаніяй, Францыяй, Грузіяй і Фінляндыяй
- 30.07.2011, 23:17
Сёння ў Рыа-дэ-Жанэйра прайшло лёсаванне адборачных групаў да чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ў 2014 годзе ў Бразіліі.
Зборная Беларусі, пасеяная ў 3-м кошыку, трапіла ў адну групу з чэмпіёнам свету 2010 года і чэмпіён Еўропы 2008 года зборнай Іспаніі, а таксама зборнай Францыі, Грузіяй і Фінляндыяй, паведамляе "Наша нiва".
Цікава, што наша група "І" адзіная, дзе будзе пяць камандаў, а не шэсць.
Са зборнымі Іспаніі і Грузіі беларусы ніколі не гулялі, нават у таварыскіх сустрэчах. З фінамі сустракаліся двойчы на ўзроўні таварыскіх гульняў.
З Францыяй беларусы гуляюць акурат у адборанчым турніры да чэмпіянату Еўропы - 2012. Нагадаем, што ў Парыжы беларусы выйгралі 1:0 (3 верасня), а 3 чэрвеня ў Мінску згулялі ўнічыю -1:1.
***
Матчы адборачнага турніру пачнуцца ўвосень наступнага года. Пакуль жа беларусы працягваюць змагацца за права трапіць на чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года, што пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.