BE RU EN

З 1 жніўня на 24% падаражэе звадкаваны газ на АЗС

  • 29.07.2011, 10:43

У Беларусі c 1 жніўня на 24% будуць павышаныя рознічныя кошты на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 25 ліпеня 2011 года № 113, паведамляе АФН.

Лімітавы мінімальны кошт павышаны з 1900 за літр да 2370 рублёў, лімітавы максімальны з 2050 рублёў да 2550 рублёў.

Гэта ўжо другое падвышэнне коштаў на газ у бягучым годзе: у красавіку яны былі павялічаны на 35%.

Апошнія навіны