Лонгіна Камалоўскага не пусцілі ў Беларусь
- 16.07.2011, 21:15
Старшыню грамадскага аб’яднання «Вспульнота польска» не пусцілі ў Беларусь.
Лонгін Камалоўскі ехаў на урачыстасці, прымеркаваныя да ўгодкаў акцыі Арміі краёвай «Вострая брама», паведамляе радыё «Рацыя».
Урачыстасці ладзіць Саюз палякаў у Беларусі. Перад мяжой у Кузніцы-Беластоцкай палітык сеў у машыну віцэ-старшыні Саюза палякаў у Беларусі Мечыслава Яскевіча:
– Беларускі памежнік забраў нашы пашпарты і знік з імі на нейкае паўгадзіны. Пасля паўгадзіны прыйшоў начальнік змены ў званні капітана і сказаў, што спадар Лонгін Камалоўскі не можа ўехаць на тэрыторыю Беларусі. Ён запытаў, чаму, у мяне ж дыпламатычны пашпарт, на якіх асновах... Яны сказалі, што на аснове нейкага там артыкула Камалоўскі часова не можа ўехаць у Беларусь, калі ж у яго ёсць прэтэнзіі, дык можа звярнуцца ў беларускую амбасаду на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
Мерапрыемствы да ўгодкаў акцыі Арміі краёвай адбываюцца на працягу двух дзён на Гродзеншчыне. У іх прымаюць удзел як сябры апальнага Саюза палякаў, так і прадстаўнікі польскага консульства ў Гродне на чале з генеральным консулам Анджэем Хадкевічам.