BE RU EN

Грамадзянка Беларусі загінула на «Булгарыі»

  • 12.07.2011, 13:28

Сваякі апазналі грамадзянку Беларусі сярод загінулых на патанулым на Волзе цеплаходзе «Булгарыя».

Пра гэта паведаміў РІА Новости ў аўторак прадстаўнік прэс-службы беларускага МЗС.

«Сёння раніцай сярод выяўленых целаў загінулых сваякі апазналі грамадзянку Беларусі», - сказаў суразмоўца агенцтва. На цеплаходзе было двое беларусаў, аднаго выратавалі.

Паколькі дакументы грамадзянаў Беларусі, якія знаходзіліся на патанулым судне, зніклі, аддзяленне амбасады займаецца афармленнем ўсіх неабходных дакументаў, а таксама пытаннем дастаўкі цела загінулай на радзіму, сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Апошнія навіны