BE RU EN

Па справе аб тэракце ў метро арыштаваныя два міліцыянта

  • 10.06.2011, 14:12

Пасля выбуху ў менскім метро 11 красавіка спачатку затрымалі дваіх хлопцаў з Віцебска, якіх абвінавацілі ў тэракце, а праз некаторы час у СІЗА апынуліся і супрацоўнікі міліцыі.

Як стала вядома «Камсамолцы», арыштавалі міліцыянта, які дзяжурыў 11 красавіка на станцыі метро «Фрунзенская». Другі міліцыянт павінен быў дактыласкапаваць абвінавачанага тэрарыста. Нагадаем, у 2009 годзе маладога чалавека прызвалі на службу ў войска, але адбіткі пальцаў нібыта не ўзялі. Афіцыйна інфармацыю аб затрыманні міліцыянтаў ніхто не пацвярджае. Яшчэ ў красавіку была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Халатнасць».

- Будзе дадзена адзнака дзеянням тых, хто павінен быў папярэдзіць магчымасць праносу выбухной прылады ў метрапалітэн, - заяўляў тады кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў. - Калі браць па Менску, станцыя метро «Фрунзенская» - гэта пакуль адзін супрацоўнік. Але не варта забывацца на тых, хто абавязаны быў кантраляваць працу падначаленых. Гэта значыць з улікам функцыянальных абавязкаў будзе давацца прававая адзнака кожнай службовай асобе.

Зрэшты, ніхто з кіраўнікоў затрыманых міліцыянтаў не звольнены.

Апошнія навіны