Следства па справе аб выбуху ў метро падоўжанае
- 10.06.2011, 12:08
Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Пры гэтым суразмоўца агенцтва БелаПАН адзначыў, што следства знаходзіцца ўжо ў завяршальнай стадыі.
Як паведаміў журналістам 29 красавіка намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы Андрэй Швед, абвінавачванне ў тэрарызме (ч. 3 арт. 289 КК) прад'яўленае двум грамадзянам Беларусі. Аднаму з іх таксама прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні тэрактаў 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Менску.
Андрэй Швед заявіў, што ў 2009 годзе ў праваахоўных органаў ужо мелася магчымасць выкрыць злачынца, які здзейсніў тэрарыстычны акт у 2008 годзе ў Менску. Аднак з-за халатнасці службовых асоб гэтага зроблена не было. Гаворка ідзе аб тым, што абвінавачаны не быў дактыласкапіраваны падчас прызыву ў войска. Па факце халатнасці ўзбуджаная крымінальная справа.
31 мая Андрэй Швед паведаміў, што ўсталяванае дачыненне абвінавачаных ў тэракце ў менскім метро да 14 злачынстваў з 2000 па 2011 гады. Яны былі здзейсненыя ў адным з мікрараёнаў Віцебска ў асноўным з ужываннем самаробных выбуховых прылад.