BE RU EN

МУС Беларусі не пусцілі на канферэнцыю Інтэрпола

  • 13.05.2011, 9:44

Пра гэта паскардзіўся міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў.

Прадстаўніку міністэрства ўнутраных справаў Беларусі адмовілі па палітычных матывах у допуску на Еўрапейскую рэгіянальную канферэнцыю Інтэрпола, якая праходзіць у гэтыя дні на Мальце, заявіў у пятніцу ў Менску міністр унутраных справаў рэспублікі Анатоль Куляшоў, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«У сувязі са змяшанымі паняццямі асобных неканструктыўныя палітычных падыходаў еўрапейскіх дзяржаваў у дзейнасці нашых арганізацый, наш прадстаўнік не змог прыбыць на гэтую канферэнцыю», - сказаў Куляшоў.

У сувязі з гэтым кіраўнік МУС заўважыў, што «паміж Інтэрполам, нашай краінай і ўсімі астатнімі краінамі-ўдзельніцамі ніякіх супярэчнасцяў у ЕЗ па палітычных матывах быць не можа».

«Міжнародныя злачынствы знаходзяцца ў кампетэнцыі менавіта сілавых ведамстваў. Не павінна быць штучна створаных перашкод у працы гэткіх аўтарытэтных арганізацый», - падкрэсліў Куляшоў.

Нагадаем, што менавіта Куляшоў быў адным з тых, хто асабіста камандаваў жорсткім разгонам мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У турмах, дзе сёння ўтрымліваюцца дзесяткі палітвязняў, прымяняюцца катаванні. Кандыдаты ў прэзідэнты і прадстаўнікі іхніх штабоў прысуджаюцца да вялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення.

Апошнія навіны