На беларуска-літоўскай мяжы чарга з 500 фураў
- 24.03.2011, 19:04
На памежным пераходзе «Каменны Лог», які лічыцца асноўным на беларуска-літоўскай мяжы, чарга з грузавых аўтамабіляў складае каля 500 машын.
З іх 350 спрабуюць ўехаць у Беларусь, а яшчэ 140 - выехаць.
На думку прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта, чарга звязаная з суб'ектыўнымі фактарамі эканамічнага плана, а «беларускія памежнікі і мытнікі працуюць у штатным рэжыме з улікам інтэнсіўнасці транспарту».
Раніцай чарга складала 700 фур, пасля пачала скарачацца, але цяпер зноў расце, піша «Наша Ніва».